Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Hattrick - арыгінальны футбольны мэнэджэр анлайн 

З Днём нараджэння, Hattrick!



Гісторыя Hattrick'у
Гульня назаўжды
За сваю няспынную 20-гадовую гісторыю Hattrick стаў унікальнай гульнёй, дзе карыстальнікі будуюць сваю футбольную каманду і удзельнічаюць у спаборніцтвах з такімі ж сапраўднымі людзьмі з усяго свету.

Hattrick быў, ёсць і заўсёды будзе бясплатным! Гэта наша скарочаная гісторыя!
Народзіны (1997)
Hattrick з'явіўся ў жніўні 1997 года. Гульня была толькі на шведскай мове і пачалася з 16 тэставых каманд. У лістападзе іх колькасць павялічылася да 680.
Культавая гульня (1999)
Hattrick хутка стаў культавай гульнёй у шведскім інтернэце з 2728 карыстальнікамі. Чарга ж на атрыманне новай каманды была больш за год!
Глабалізацыя! (2000)
Пасля перапынку працягласцю ў месяц, Hattrick вярнуўся з цалкам новым дызайнам і мноствам новых функцый. Hattrick стаў не толькі шведскамоўным — з'явілася ангельская версія, можна было ствараць новыя інтэрнацыянальныя лігі.
Вяха
Сваё 5-годдзе Hattrick адзначыў у 2003 годзе з 60 000 карыстальнікаў з усяго свету "на борце".

У наступным годзе будуць узяты адзнакі 100 000 і 250 000 чалавек!

У 2007 10-годдзе Hattrick адзначала ўжо 900 000 карыстальнікаў.
Супольнасць
Адной з прычын павялічэння Hattrick з'яўляецца дзіўная супольнасць карыстальнікаў: яны дапамагаюць нам перакладаць гульню больш як на 50 моў свету. Нашы форумы сталі аднымі з самых актыўных у Інтернэце, дзе карыстальнікі абмяркоўваюць свае нацыянальныя каманды ў гульні, стратэгіі, трэніроўкі, ці проста становішча ў свеце.
Мабільныя прылады
Мы не забываем, што Hattrick — браўзерная гульня, але ўсе больш карыстальнікаў пачынаюць гуляць са сваіх смартфонаў. Першую прыладу для iPhone мы выдалі напачатку 2012 года, а ў 2014 выйшла яе перапрацаваная версія і прылада для Android.

Сёння каля 50% нашых карыстальнікаў гуляюць праз тэлефоны і планшэты.
 
Rate this page
Server 096