Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Гісторыя Hattrick'у

1-ы сэзон (30 Жніўня 1997)

Hattrick нарадзіўся 30 Жніўня 1997. Гульня была толькі на Швэцкай мове і пачалася з 16 клюбамі. Дзьве першыя сэрыі (A і B) праходзяць ў 7 кругоў. 4-4-2 - гэта адзіная даступная пабудова, а трэніраваць можна форму, трываласьць і стандартныя становішчы

Сайт зачыняецца кожную ноч у 00.30, каб зрабіць усе абнаўленьні, выканаць трансфэрныя пераходы і правесьці матчы. Вы можаце пабачыць вынікі матчаў, калі сайт зноў адчыняецца раніцай.

Арыгінальная настальгічная выява
Арыгінальная настальгічная выява

2-гі сэзон (23 Лістапада 1997)

Hattrick пашыраецца да 680 клюбаў ў 4-х дывізёнах (Allsvenskan, div I, II і III) і пераязжае на швэцкі партал passagen.se. Адкрытая сыстэма трансфэраў убачыла сьвет (раней можна было прапаноўваць грошы за любога гульца, і, калі ўладальнік прымаў прапанову, гулец мяняў клюб).

Быў згуляны першы матч паміж нацыянальнымі камандамі: Швэцыя - Данія 1-2. Данія - была клёнам Швэцыі, але шмат сэзонаў мінула, пакуль у Швэцыі зьявіўся шанец на матч-рэванш.

3-ці сэзон (5 Красавіка 1998)

Hattrick пашыраецца да 1704 камандаў, калі дадаўся div IV. Кубак быў прадстаўлены ў гэтым сэзоне, а таксама й таварыскія сустрэчы. Zakrock Rooch быў першым пераможцам у Кубку.

4-ты сэзон (26 Ліпеня 1998)

У гэтым сэзоне адбылася рэформа ў трэніроўках. Набор новых тыпаў трэніровак быў дадзены, што дало магчымасьць трэніраваць усе здольнасьці, а ня толькі трываласьць ды выкананьне стандартных становішчаў. Як дадатковы эфект новай сыстэмы трэніровак Per Emilsson, зламаў дах сыстэме рэйтынгаў і апынуўся адзіным гульцом, які атрымаў рэйтынг "Сьвяты" (які быў дададзен на выпадак неверагоднага здарэньня, насупраць усім магчымасьцям, што й адбылося).

З-за гэтага, сыстэма рэйтынгаў зьмянілася й знак клічніку быў дададзены пасьля максымальна магчымага рэйтынгу “*****”. Цалкам рэйтынгі выглядалі пасьля зьмены так : 0, H, HH, HHH, *, **, ***, ****, *****, *****!, *****!!, і г.д.

5-ы сэзон (15 Лістапада 1998)

Калі й нешта незвычайнае здарылася ў гэты сэзон, то яно не патрапіла ў летапіс.

6-ы сэзон (14 Сакавіка 1999)

Нічога асаблівага не здарылася ў гэтым сэзоне, згодна гістарычнаму летапісу.

7-ы сэзон (3 Ліпеня 1999)

Упершыню стала магчымым зьмяніць тактыку з 4-4-2 на нешта іншае, а таксама зьмяняць пазыцыю гульцоў.  У той жа час дадзена магчымасьць індывідуальных загадаў гульцам, што даслала старыя тактыкі ўсе-ў-атаку, аптымістычна, асьцярожна й звышабаронча ў сьметніцу.

8-ы сэзон (24 Кастрычніка 1999)

Напрыканцы сэзону, на пачатку 2000 году, была заснаваная кампанія-распрацоўшчык Хэттрыку - Extralives. Яна адразу пачала працаваць над значным абнаўленьнем. На хэттрыкаўскіх палях упершыню зьявілася каманда, якая зрабіла "дубль" - Sunne IK увайшла такім чынам у гісторыю.

9-ы сэзон (13 Лютага 2000)

Суполка пераязжае па ўласнай ініцыятыве з Passagen на форумы Delphi і робіцца яшчэ мацнейшай. Пазьней адбываецца запуск першага сайту з аўтаматычнай генерацыяй статыстыкі HTSCB - Hattrick Central Bureau of Statistics. (Цэнтральная бюро статыстыцы Хэттрыку)

10-ы сэзон (4 Чэрвеня 2000)

Гэты сэзон застанецца ў памяці як апошні з настальгічным выглядам.

11-ы сэзон (15 Кастрычніка 2000)


Пасьля месячнага перапынку Hattrick вярнуўся цалкам перапрацаваным - з новым выглядам і вялікім наборам новых магчымасьцяў. Hattrick цяпер даступны ня толькі на швэцкім - з'явіўся Ангельскі пераклад і дададзена 7 новых лігаў: Аргентына, Нямеччына, Францыя, Ангельшчына, Італія, Гішпанія (якая потым зрабілася Мексыкай) і ЗША. Швэцкая ліга павялічана да 10920 клюбаў, якія вельмі хутка атрымалі ўладальнікаў.


Альтэрнатыўная выява, датаваная Кастрычнікам 2000, якая ніколі не была выкарыстана.
Акрамя новых лігаў найвялікшая навіна ў тым, што Hattrick заўсёды анлайн і ўсё адбываецца ўжывую – нават сустрэчы! Сыстэма рэйтынгаў таксама абнавілася, паловы й паўнавартасныя зоркі дададзены, а таксама тры новыя ўзроўні здольнасьцяў (сусьветная кляса, звышнатуральна і боска), зараз іх агулам 15.

Напрыканцы сэзону малады Bob Sunesson, увайшоў у Hattrick ува ўзросьце 22, і пазьней ён зробіцца найбольш вядомым гульцом у гульні, ня гледзячы на найлепшую здольнасьць "дрэнна" на фланзе.

12-ы сэзон (4 Лютага 2001)

З гэтага сэзону вы застаецеся ў той жа лізе, калі не падымаецеся вышэй ці ніжэй, замест ранейшай сыстэмы, калі каманды з аднаго дывізіёну выпадкова разьмяркоўваліся па сэрыям кожны сэзон.

Прывабная зялёная цішотка Hattrick прадстаўлена - гэта першая рэч, якую можна набыць у краме.  4 новыя лігі былі дададзеныя да сьвету Hattrick: Нарвегія, Данія, Фінляндыя й Галяндыя.

13-ы сэзон (27 Траўня 2001)

Hattrick Supporter прадстаўлены, прэміюм-сэрвіс, які пазьней апыныўся той рэччу, якая дапамагла Hattrick выжыць і працягваць распрацоўку.

За 15 SEK (прыблізна 1,5€) штомесяц вы атрымлівалі сьпіс сяброў, некаторую ўласную статыстыку і інфу, якая зьмянялася на банеры зьверху. Больш важна тое, што Supporter быў зручным сродкам для падтрымкі гульні. Праз два месяцы ён быў пашыраны праз: давзол на абраньне колеру цішотак, наяўнасьць палічкі прызоў, паведамленьні для прэсы, выявы, фэдэрацыі і больш статыстыцы.

Ажно 23 новыя лігі было прадстаўлена: Акеанія, Гішпанія, Партугалія, Польшча, Румынія, Чылі, Бразілія, Турэччына, Калюмбія, Пэру, Кітай, Уругвай, Венесуэла, Канада, Расія, Тайланд, Шатляндыя, Ірляндыя, Японія, Ганконг, Ягіпет, Індыя і Южная Афрыка.

Выбітная гульня Bob Sunesson’а была заўважана HFA (Футбольнай Асацыяцыяй Hattrick'у), і зьмянілі апісаньне яго характару на “усеагульны фаварыт” - адно з вялікодных яек гульні.

14-ы сэзон (16 Верасьня 2001)

Hattrick нарэшце атрымаў уласную сыстэму форумаў, дрэвападобную, а суполка- больш зручнае месца для сустрэч і абмеркаваньняў. Гішпанская й Французская мовы запушчаны, і далучылася шэсьць новых лігаў: Сінгапур, Швайцарыя, Ісляндыя, Бельгія, Аўстрыя й Малайзія.

Абнавілася старонка трансфэраў, якая дала больш магчымасьцяў для пошуку, зрабіўшы магчымым шукаць па здольнасьцям. Іншая зьмена ў тым, што настрой каманды мяняецца па троху штодзённа, замест анаго вялікага абнаўленьня на тыдзень.

Першы мабільны сэрвіс, толькі для швэдаў, прадстаўлены і магчымасьці Supporter павялічаны дзякуючы нумарам на цішотках, гасьцявой кнігі і канфэрэнцыям федэрацый. CHPP (Certified Hattrick Product Provider), партнэрская праграма для незалежных распрацоўшчыкаў праграмаў для Hattrick'у, была таксама прадстаўлена. Зьявілася магчымасьць набываць прылады праз краму.

15-ы сэзон (6 Студзеня 2002)

Можна сказаць, што ўсё здарылася ў 15 сэзоне. Пачалося зь вялікага рэлізу новых магчымасьцяў, такіх як спецыяльные падзеі, міжнародныя таварыскія сустрэчы, дэрбі і нацыянальныя каманды – вельмі важная рэч для пабудовы суполкі.

Скончылася ж перамогай Швэцыі ў першым Кубку Сьвета (чаму ніхто не зьдзівіўся) і запускам вялікага пакету супраць эканамічнага крызісу, у які ўваходзілі зьніжэньне заробкаў гульцоў і выдаткаў на агентаў, прызамі за пераход вышэй, мяжой для прыбытка за грошы ў банку і грошамі для першага й апошняга клюбу.

Усе клюбы таксама атрымалі грошы за правы на тэлетрансляцыі пасярэдзіне сэзону, усё гэта дзеля барацьбы з тым фактам, што эканоміка не разьвівалася з той жа хуткасьцю, што й гульня.

Тады ж, пасярэдзіне сэзону, каманда HT вырасла з 3 да 9 чалавек, бо болей людзей было патрэбна для дапамогі ў распрацоўцы, адміністраваньні й г.д. Шэсьць новых сябраў дапамагалі ў якасьці валанцёраў, але праз некалькі год, амаль усе зь іх прыйшлі на працу ў Extralives. Даданьне нямецкай мовы прайшло на гэтым фоне амаль незаўважна.

16-ы сэзон (28 Красавіка 2002)

Венгрыя (Magyarország), Чэхія, Латвія, Інданэзія, Філіпіны, Эстонія, Грэцыя, Харватыя й Югаславія, якая пазьней зрабілася Сэрбіяй й Чарнагорыяй і, нарэшце, Сэрбіяй далучыліся да сям'і Hattrick'у. Мабільныя службы цяпер даступныя ўсім карыстальнікам, а твары гульцоў і закладкі - дадатак да набору саппорцера. Тыя мэнэджэры, якія цікавіліся, як выглядае Bob Sunesson, засталіся недасьведчанымі, бо яго твар увесь час быў закрыты рознымі рэчамі.

Кубак сьвету меў асобную старонцу й выяву падчас першай сваёй версыі.

HFA вырашыла выплочваць 1/3 ад заробку нацыянальных гульцоў, пакуль яны гуляюць і за зборную й за сваю каманду. Швэцыя выйграла першы моладзевы (U20) кубку сьвету, чаму зноў ніхто не зьдзівіўся і першым гульцом, які атрымаў 10* быў Thomas Ranlind, швэцкі брамнік, які быў звольнены з гульні сваім швэцкім уладальнікам.

17-ы сэзон (18 Жніўня 2002)

17 сэзон быў аб'яўлены юбілейным, бо Hattrick'у споўнілася 5 год. У гэты час у Хэттрык гуляла каля 60.000 людзей.  Мы дадалі пяць новых узроўняў (тытанічна, незямны, мітычна, чароўна, утапічна) да папярэдніх 15, дзьве новыя лігі (Ганконг і кітайскі Тайпей) і галяндскамоўную версыю інтэрфейсу.

Дрэвападобная сыстэма форумаў была скасаваная і замененаная новай сыстэмай канфэрэнцый, разам з сыстэмай хуткага прагляду. На каманды лад пачалі ўплываць трансфэрныя пераходы, а Supporter'ы атрымалі болей статыстыкі, нататнік і ліст рассылкі для федэрацый. Прыдомак Mod таксама тады пабачыў сьвет, каб было прасьцей ідэнтыфікаваць мадэратараў канфэрэнцый.

18-ы сэзон (8 Сьнежня 2002)

Тры новыя моўныя версыі (Эстонская, Італьянская і Дацкая) былі прадстаўлены разам з чатырма новымі лігамі (Балгарыя, Уэльс, Ізраіль і Славенія). Было зроблена лягчэй палепшыць досьвед нейкай тактычнай пабудовы і цяжэй страціць гэты вопыт.

Кампенсацыі за гульцоў зборнай зьменены, вы болей не атрымліваеце трэніровак за гульню за зборную, але HFA усё яшчэ выплачвае 1/3 заробку, калі гулец гуляе за зборную сваёй краіны.

Набор Supporter'а павялічаны пры дапамозе нагадваньняў і адсутнасьці перазагрузкі рэклямных банэраў – вельмі добра прынятай магчымасьці. Прыдомак LA прадстаўлены для ідэнтыфікаваньня моўных адміністратараў.

19-ы сэзон (30 Сакавіка 2003)

Колькасьць актыўных карыстальнікаў пераўзыйшла чароўную лібчу 100 000. Старонка навінаў суполкі заняла сваё месца для прадстаўленьня сваіх артыкулаў на сайце, і падтрымка камандаў зрабілася трохі вумнейшымі, бо яна пачалі заўважаць у якой лізе вы гуляеце.

Была дададзена магчымасьць карыстацца ў інтэрфейсе фінскай мовай у гэтым сэзоне.

20-ы сэзон (20 Ліпеня 2003)

Тактыкі на матч былі прадстаўлены ў гульне, але імі можна было карыстацца толькі ў таварыскіх сустрэчах гэтага сэзону, а яшчэ досьвед гульцоў пачаў уплываць на іх выступ. Старая сыстэма зьмены трэнэру, калі вы выплачвалі 10 000 US$ і атрымлівалі выпадковага трэнэра, была заменена. Цяпер вы можаце перавесьці свайго ўласнага гульца ў трэнэры ці заплаціць за найм такога трэнэра, здольнасьці якога вас задаволяць.

Шэсьць лігаў (Літва, Славакія, Украіна, Босьнія й Херцеговіна, Вьетнам і Пакістан) і тры мовы (Польская, Партугальская і Каталёнская) былі дададзены. Supporter'ы атрымалі большы выбар цішотак на матч, больш статыстыкі і некаторыя магчымамсьці ў канфэрэнцыі, і партнэрская праграма CHPP памянялася такім чынам, каб дазволіць больш партнэраў, але прылады больш немагчыма набываць у краме.

Румынія была першай камандай, якая перамагла нацянальную каманду Швэцыі ў афіцыйным матчы (U20 WC) і яна ж перамагла ў Моладзевым Кубку Сьвета гэтага сэзона.

21-ы сэзон (9 Лістапада 2003)

Hattrick дасягнуў 250.000 актыўных карыстальнікаў! Шэсьць лігаў (Парагвай, Экуадор, Балівія, Нігерыя, Алжыр, Фарэры), а таксама шэсьць моўных версый (Фламандская, Турэцкая, Бразільская Партугальская, Румынская, Грэцкая, Літоўская) дададзены і HT Live гэта новая цікавая "фіча".

Прыбытак ад гледачоў павялічаны на 25% і мы атрымалі новы фармат Кубку Сьвету. Першы Календар Hattrick'у маецца ў продажу ў Краме, і магчыма рабіць стаўкі на матчы Hattrick'у праз нашага партнэра ў стаўках. Швэцкае дамінаваньне на поле назаўсёды пастаўлена пад пытаньне, калі Нарвегія перамагае ў Кубку Сьвету.

22-і сэзон (29 Лютага 2004)

Саўдаўская Аравія, Туніс, Коста-рыка, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Люксембург, Іран, Дамініканская рэспубліка і Кіпр - новыя сябры гульні, а Вянгерская, Латыская й Аргентынская (пазьней Южна-Амерыканская) Гішпанская і Балгарская - новыя моўныя версыі.

23-і сэзон (20 Чэрвеня 2004)

У Hattrick гуляе 400.000 карыстальнікаў, а адначасова анлайн бывае 25.000 чалавек. Каб зьменшыць важкасьць фэнамену ‘daytrading’ выдаткі й прыбыткі ад трансфэраў зьменены, каб было менш прывабна набываць і прадаваць на наступны дзень гульца. Параўнаньне кошту трансфэраў і Агульны Індэкс Здольнасьцяў (TSI) для ўсіх гульцоў (на замену так званаму “рыначнаму кошту”) - гэта іншыя спосабы для павелічэньня агульных ведаў аб вартасьці гульца на рынку.

Заробкі гульцоў зьменены такім чынам, каб другасныя здольнасьці нашмат меней уплывалі на заробкі, заўзятары каманды сталі яшчэ вумней, усе каманды могуць з'арганізаваць контаратакі, а ўплыў выпадковасьці на атаку й абарону каманды зьменшаны. Рэйтынгі камандаў зьменшаны напалову, і цяпер паведамляюцца як вельмі нізкі, нізкі, высокі й вельмі высокі для ўсіх узроўняў.

Новыя лігі ў гэтым сэзоне - Северная Ірляндыя, Беларусь, Македонія, Кенія, Панама і Ямайка, а Харвацкая, Габрэйская, Руская і Ўкраінская мовы дададзены. Hattrick Clubhouse гэта новы прэміюм сэрвіс, а Supporter атрымалі новыя абнаўленьні, большасьць зь якіх зьвязаныя з канфэрэнцыямі.

24-ы сэзон (10 Кастрычніка 2004)

Колькасьць карыстальнікаў дасягнула 500.000 і адсьвяткавана камічным малюнкам сьвету Hattrick'у, які выклікаў хваляваньні ў Бразылі, бо малпа (замененая праз некалькі дзён) была разьмешчана на гэтай частцы сьвету.

Вялікая навіна - у новым фармаце Кубку можа ўдзельнічаць 32768 клюбаў, у паўнаньні з ранейшымі 8192. Кошты на квіткі й прыбытак ад фундатараў павялічаны на 10%, а бонусы за месцы ў дывізіёне падвоены. Чэская мова прадстаўлена разам з шасьцю новымі лігамі: Сальвадор, Гандурас, Кыргызстан, Мальта, Малдова й Грузія.

Версыя коміксаў без малпаў.

25-ы сэзон (30 Студзеня 2005)

Упершыню ў гісторыі хэттрыку Швэцыя тут больш не найбуйнешая краіна, бо і Гішпанія і Галяндыя маюць цяпер болей актыўных карыстальнікаў з камандамі. Два новых тыпу трэніровак магчыма цяпер выкарыстоўваць, пранікаючыя пасы і зонавая абарона, а трэніроўка нападзеньня эфектыўней на 25%. Зьмены ў формуле падліку гледачоў робяць меншыя зьмены ў лічбах наведаўшых стадыён, бо настрой supporter'аў цяпер менш важны.

“Апошнія навіны” вярнуліся для кожнай сэрыі пасьля 14 сэзонаў, яны зьніклі, калі Hattrick атрымаў новы выгляд у 11 сэзоне. Al Urdun, Андорра, Грузія й Гуатэмала далучыліся, а Galician зрабіўся мовай нумар 30. FC Hong Kong ўпэўнілі ў адоленьні новага рэкорду, бо гэта быў першы клюб, у якога было болей за 100 мільёнаў € на рахунку.

26-ы сэзон (22 Траўня 2005)

Колькасьць актыўных карыстальнікаў складае цяпер болей 600 000 чалавек. Сурынам, Нікарагуа, Трынідад & Табаго і Казахстан далучыліся да Hattrick'у, таксама дададзены Сэрбская, Нарвэская й Славацкая мовы. Supporter атырмалі абнаўленьне статыстыцы па закладкам і рэгіянальным канфэрэнцыям.

27-ы сэзон (11 Верасьня 2005)

Толькі за сэзон 100 000 новых карыстальнікаў далучыліся да Hattrick'у і цяпер тут болей за 700 000 актыўных удзельнікаў. Ліцэнзаваньне мэнэджэра, для прасьцейшага ўваходу ў гульню прадстаўлена. Прадстаўлена новая тактыка - гуляць творча, разам з магчымасьцю даць загад форвардам "да флангаў" і новым тыпам трэніровак “флангавыя атакі”. У той жа час нападаючыя пачалі рабіць меншы ўнёсак, а вінгеры - большы, у атаку па флангах.

Рэйтынг лігаў прадстаўлены, а таксама дадзена магчымасьць стварыць выгляд уласнай арэны для Supporter'аў. Мабільныя сэрвісы зроблены інтэрактыўнымі, што дазваляе разьмяшчаць прапановы за гульца на трансфэры, напрыклад, праз ваш мабільны тэлефон.

Algérie, Hayastan, Lubnan, Liechtenstein, Mongol Uls і Sénégal былі новымі лігамі ў гэтым сэзоне, і новыя мовы - гэта Карэйская, Японская і Славенская. Да таго ж Hattrick атрымаў уласную вікапедыю.

28-ы сэзон (1 Студзеня 2006)

Паміж 27 і 28 сэзонамі каманды без уладальнікаў, якія раней заставаліся некранутымі і ў матчах зь якімі фіксаваліся тэхнічныя перамогі суперніка, пакуль яны не дасягалі другога зьнізу дывізіёну, дзе замяняліся на новыя, цяпер робяцца bot-камандамі. Яшчэ адзін крок у гэтай "рэформе лігаў" быў зроблены напрыканцы сэзону, калі сыстэма дывізіёнаў атрымала выгляд піраміды (чым ніжэй дывізіён тым болей серый), замест бутэлькі і ўсе каманды-боты былі пасунуты ўніз піраміды.

У выніку каманды-боты хутчэй дасягаюць нізу для замены, замест шматсэзоннай затрымцы ў сярэдзіне.

Упершыню адбыўся Hattrick Masters і атрымаў чэмпіёна з Францыі: FC Barentin. Cartoon United, комікс прa Hattrick, упершыню зьявіўся на сайце і Hattrick таксама зрабіўся спонсарам некаторых рэальна існуючых футбольных каманд Хэттрыкаўцаў. Мы таксама атрымалі чатыры новых сябра: Бахрэйн, Барбадос, Капавердэ і Côte d’Ivoire.

29-ы сэзон (23 Красавіка 2006)

Больш за 800 000 актыўных карыстальнікаў гуляюць у Hattrick. Мы атрымалі новы выгляд і зручную старонку загадаў, зробленую ў Flash. Вы пачалі аплочваць заробак гульца з першага яго тыдня ў камандзе, а матчавыя справаздачы ўтрымліваюць больш варыянтаў падзей.

Supporter атрымалі вялікі набор паляпшэньняў, у які, напрыклад, увайшлі заля гонару, набор дызайнера, павялічаны сьпіс сяброў і трэнэрскія справаздачы. Больш таго, сапорцерам таксама пачалі кампенсаваць той час, калі былі незаплянаваныя спыненьні сэрвераў. Азэрбайджан і Ірак увайшлі ў сьвет Hattrick'у. Таксама было зладжанае глябальнае апытаньне наконт гульні і атрымана 200 000 адказаў – фантастычна!

30-ы сэзон (13 Жніўня 2006)

Мяжа ў 900 000 карыстальнікаў адолена. Трываласьць таксама пачала зьмяншацца падчас сэзону і гульцы цяпер страчваюць здольнасьці з сталеньнем у меншых памерах, але часьцей.  Цяпер магчыма ўзьняць упэўненасьць вышэй за цудоўную (wonderful), а гульцы могуць мець неіснуючы ўзровень здольнасьцяў. Нацыянальныя каманды атрымалі набор графічных магчымасьцяў, а Hattrick Masters цяпер доўжыцца 4 тыдні.

Трэцяя гішпанамоўная версыя (Цэнтральнаамерыканская) і кіргізская запушчаныя, а таксама дададзена чатыры новыя лігі: Кувэйт, Ангола, Бангладэш і Чарнагорыя.

31-ы сэзон (3 Сьнежня 2006)

Альтэрнатыўная магчымасьць для кар'еры, Дасягненьні, была дадзена гульцам. Прыбытак ад фундатараў павялічаны, а выплаты агентам - зьменшаныя разам з узроўнем прыбытковасьці ад укладаў у банк.

Набор для supporter'аў павялічаны праз больш падрабязную статыстыку па сустрэча. Дадаліся лігі Аману і Йемену, а з даданьнем Беларускай і мовы Баскаў у хэтрык можна гуляць на 40 мовах сусьвету.

32-і сэзон (25 Красавіка 2007)

Дадана найбуйнейшая новая магчымасьць: Юнацкія акадэміі - гульня ў гульні, дзе вы кіруеце ўласнай юнацкай камандай і трэніруеце будучых зорак. Праз месяц пасьля рэалізацыі праекту ў Хэтрыку ўжо 500 000 юнацкіх камандаў. Hattrick атрымаў новы сучасны выгляд, і карыстальнікі цяпер маюць магчымасьць падаць заяву на разгляд старэйшых Гэймайстраў (лідэраў арганізацыі ГМаў) свайго пытаньня, якое было вырашана простымі ГМамі.

Supporters атрымалі пашыраную сыстэму справаздачаў для сваіх юнацкіх камандаў, камэнтары трэнэра таксама бачныя на старонцы гульцоў.  Напрыканцы сэзону ўсе гульцы атрымалі ўласныя дні народзінаў, дагэтуль узрост усіх гульцоў зьмняўся на пачатку сэзону.

Сэзон 33 (15 Ліпеня 2007)

Hattrick сьвяткуе 10-годзьдзе зьяўленьнем прылады Календар, даданьнем магчымасьці запрашаць і новым праглядальнікам матчаў з убудаваным чатам. Пазьней мы дадалі Рэйтынг Лягатыпаў і Supporters атрымалі больш наладаў для закладак. Гана, Мазамбік, Кампучыя і Бруней алучыліся да сям'і Hattrick'у, і былі дадзены Фрызійская і Люксембургская моўныя версыі.

На трэніроўку трываласьці цяпер ідзе нейкі адсотак часу ад ўсёй трэніроўкі, наўзамен ранейшай асобнай трэніроўкі, як ў выпадку астатніх здольнасьцяў. На пачатку сэзону адбылася рэформа эканомікі, якая ўключала ў сябе зьніжэньне заробкаў і коштаў будаўніцтва, а таксама павялічаны прыбытак ад фундатараў і ад продажу квіткоў, як першы крок да вяртаньня эканомікі ў слушны кірунак. Напрыканцы сэзону кошты на гульцоў заўважна ўзьняліся на трансфэрным рынку, і прыйшоў канец шматгадоваму падзеньню цэнаў.

Сэзон 34 (4 лістапада 2007)

Больш за 75 000 карыстальнікаў адначасова онлайн ў Студзені. Трэніроўка становіцца хутчэй на нізкіх узроўнях навыкаў, але павольней на высокіх узроўнях. Таксама падзеньне навыкаў зараз залежыць ня толькі ад узросту, але і ад ўзроўню навыкаў. У таварыскіх гульнях уведзены новы матчавы рухавік (з новымі залежнасьцямі ўкладу ў гульню ад навыкаў гульца і уплывам трываласьці на ўсе пазыцыі), яго мэта - павысіць значнасьць універсальных гульцоў.

Моладзевыя акадэміі атрымліваюць шмат паляпшэньняў; павялічаны навыкі гульцоў, падвышаная хуткасьць трэніровак, зафіксаваныя ўзроўні формы і трываласьці, лепшая інфармацыя ад трэнэраў і скаўтаў.

Ліст рассылкі "Навіны Hattrick’у" упершыню дасланы адрасатам. Запушчана вэрсія інтэрфейсу на пэрсіцкай мове, а Benin і Syria - новыя краіны гэтага сэзону.

Сэзон 35 (24 лютага 2008)

Новы рухавік матчаў зараз выкарыстоўваецца ва ўсіх сустрэчах. Трэніроўка цяпер грунтуецца на хвілінах (раней яна толькі залежала ад апошняй згулянай пазыцыі) і стандарты цяпер працуюць як і іншыя навыкі гульцоў (раней усе гульцы ў складзе атрымлівалі трэніроўкі стандартаў і гэты навык не ўплываў на заробак). Чаканьне заўзятараў - што чакаюць заўзятары ад кожнага матчу - запушчана і імгненна пачынае ўплываць на жыцьцё мэнэджэраў. Цэны на квіткі на месцы пад дахам павялічаны і больш такіх квіткоў прадаецца ў пахмурнае і дажджлівае надвор'е. Больш за тое, каманда-гаспадар дэрбі пачынае атрымліваць невялікую перавагу, чаго не было ў папярэднія сэзоны.

Зьявілася "Матч сэзону" - настольная гульня па матывах Hattrick. Зьявілася новая мова - Басьнійская, а таксама дадаліся лігі Танзаніі і Катара.

У канцы сэзону вы можаце пачаць тэставаньне заплянаваных замен у моладзевай акадэміі.

Сэзон 36 (15 чэрвеня 2008)

Hattrick Press, наша ўласнае, ствараемае карыстальнікамі выданьне, пабачыла сьвет, а ўнутраны паштовы сэрвіс атрымаў павышаную функцыянальнасць. Непрамыя стандартныя становішчы сталі рэальнасьцю ў таварыскіх матчах, а напад па флангах стаў больш эфэктыўным, дзякуючы выпраўленьню памылкі. Асабістыя загады дазволілі выключыць гульца з трэніроўкі навыкаў, але стала немагчымым выкарыстаньне абедзьвюх моладзевых сыстэм адначасова.

Uganda і Dhivehi Raajje далучыліся да Hattrick. Размеркаваньне новых камандаў па лігам зьмененае, каб дадаць цікавасьці спаборніцтвам паміж людзьмі, новыя каманды не трапляюць у лігі самотнымі, без іншых кіраваных людзьмі камандамі. Мы таксама запусьцілі тэставы сайт Stage для 5000 звычайных карыстальнікаў Hattrick’у, і атрымалі 45-ю моўную вэрсыю - на Фурланскай мове.

Сэзон 37 (5 кастрычніка 2008)

Новы дызайн Hattrick убачыў сьвятло ў сярэдзіне сьнежня, і гэта, без сумневу, самае прыкметная зьмена за апошні час. Разам з новым дызайнам з'явілася шмат новага, да прыкладу, абсалютна новы форум і новыя выявы гульцоў. Уладальнікі Supporter таксама цяпер могуць стварыць сабе ўнікальную форму і абраць сабе аватар.

Паколькі новы дызайн з'яўляўся такім значным новаўвядзеньнем, некаторыя маглі забыцца на астатнія навінкі сэзону. Але на з'яўленьне таварыскай суполкі забыцца складана, як і на тое, што цяпер карыстальнікі ніжэйшых ліг могуць запрашаць сяброў гуляць у сваю лігу.

Таксама зьменены пошук трансфэраў, цяпер няма патрэбы прагледжваць асобна кожную зону. У рухавік гульні дададзеныя свабодныя ўдары, а beltxis стаў першым у гісторыі клюбам, які заваяваў Hattrick Masters двойчы.

Сэзон 38 (25 студзеня 2009)

Пачынаючы з гэтага сэзону заплянаваныя замены дасяжныя ва ўсіх матчах. Таксама з'явілася новая тактыка - удары здалёк.

Таксама быў уведзены ліміт на трансфэрным рынку, каб абмежаваць празьмернае ўжываньне гандлю. Цяпер адначасова на трансфэры можа быць ня больш за 50 гульцоў. Такое ж абмежаваньне - 50 гульцоў - уведзена і на памер каманды.

Пакет паслуг Supporter папоўніўся функцыяй "тварам да твару", а таксама профілямі пошуку, стварэньнем уласных цэтлікаў,а таксама поўнай адсутнасьцю банэраў для Supporter'аў.

А, ну і не забудземся пра Лашарыка! 1 красавіка ён зьявіўся ў якасьці памагатага, які імкнуўся ўсім дапамагчы. Лашарык стаў першым афіцыйным першакрасавіцкім жартам, і шмат каму надзвычай спадабаўся.

Сэзон 39 (17 мая 2009)

Уплыў упэўненасьці ў матчавым рухавіку быў зьніжаны, што крыху палегчыла працу абаронцаў і брамніка. У той жа час матчавыя рэйтынгі сталі больш дакладнымі, сталі цалкам адлюстроўваць эфект упэўненасьці, разгубленасьці і ўходу ў абарону.

HT Live быў сур'ёзна дапрацаваны, зьявілася новая функцыя Re-Live, якая дазваляе глядзець матчы ў запісу. Дзве новыя мовы, Віетнамская і Македонская, з'явіліся ў гульні. Увядзеньне македонскай мовы прывяло да з'яўленьня рэальнага канфлікту паміж Грэцыяй і Македоніяй у сьвеце Hattrick, канфлікт выліўся ў доўгія і зацятыя спрэчкі на форумах.

Сэзон 40 (7 верасьня 2009)

40 сэзон быў дастаткова ціхі, без сур'ёзных зьмяненьняў. З новага з'явіўся ўласная старонка Hattrick на сайце Facebook, а таксама спэцыяльная Facebook-аплікацыя. Пашырыўся сьпіс дасягненьняў. З'явілася функцыя, дзякуючы якой кожны можа пазначыць свае ўлюблёныя каманды з рэальнага футболу.

Сэзон 41 (28 сьнежня 2009)

Перад пачаткам гэтага сэзону ўсе каманды-боты пачынаючы з шостага дывізіёну і ніжэй апусціліся ў ніжэйшыя дывізіёны, а каманды з жывымі ўладальнікамі атрымалі дадатковыя слоты для падвышэньня. Крыху зьмяніўся балянс у матчавым рухавіку, цяпер шанцы на спецыяльныя падзеі не залежаць ад уладаньня мячом.

Мальтыйская мова стала 50-ай афіцыйнай мовай Hattrick, а нашая старонка сыстэмнай інфармацыі стала больш прасунутай і інфарматыўнай. HFA запрасіла на працу новых камэнтатараў, якія ніколі не спазьняюцца на матчы, а ў канцы сэзону мы пачалі тэставаньне новай формы загадаў на матч, спачатку на юнацкіх камандах, а потым і на дарослых.

Сэзон 42 (19 красавіка 2010)

Упершыню мы атрымалі матчавы рухавік, не заснаваны на схеме 4-4-2. Новы рухавік можа падтрымліваць любую схему без патрэбы зьмяняць пазыцыі гульцоў, што робіць яго больш зручным. Яшчэ адна перавага новага рухавіка - зьмяншэньне ўкладу цэнтральных паўабаронцаў.

Старонка фінансаў значна абнавілася, стала больш дэталёвай і цяпер утрымоўвае падсумаваньне за сэзон. Supporter'ы таксама маюць доступ да графікаў, якія яшчэ лепш дазваляюць асэнсаваць фінансавыя тэндэнцыі. Hattrick таксама запусьціў партнэрскую праграму з Італійскай спартовай газетай Gazzetta dello sport.

Сэзон 43 (9 жніўня 2010)

У гэтым сэзоне Hattrick афіцыйна стаў падлеткам. Цудоўны ўзрост! Галоўнай навіной сэзону стала павелічэньне хуткасьці трэніровак на нізкіх узроўнях здольнасьцей - і замаруджваньне на высокіх. У той жа час пагаршэньне здольнасьцей стала больш залежыць ад іх узроўню і менш - ад узросту. Адбыліся зьмяненьні ў пэрсанале: трэнер брамнікаў стаў адным са звычайных асістэнтаў трэнера, эканамісты звольненыя, а максымальная колькасьць спэцыялістаў стала 30 (і 10 кожнай спэцыялізацыі).

Рухавік матчаў стаў лепш адлюстроўваць падзеі недаацэнкі і разгубленасьці, спэцыяльныя падзеі цяпер падзяляюцца паміж камандамі ў залежнасьці ад працэнту валоданьня мячом. Прарыў у медыцыне дазволіў пакласьці канец працяглым траўмам. Цяпер гульцы выбываюць з гульні ня больш, чым на 4 тыдні.

Мы таксама палепшылі расклад матчаў лігі дзякуючы карыстальніку jimrtex з яго новай сыстэмай. Акром таго, уведзеная бэта-вэрсія пошуку па форуме, а распрацоўнікі гульні распачалі свой блёг.

Сэзон 44 (29 лістапада 2010)

Праз шмат год чаканьня Hattrick нарэшце займеў арабскую моўную версію. Пакет Supporter папоўніўся функцыяй "жывых табліц" падчас матчаў, кнопачкамі "мне падабаецца" і каментарамі пад прэс-рэлізамі, фотаздымкамі каманды. А таксама функцыя перадматчавых заяў стала даступнай для ўсіх. Ну і з'явілася магчымасьць дамаўляцца на таварыскія сустрэчы праз Facebook.

З гульні зьнікла агульная трэніроўка (трэніроўка формы).

Сэзон 45 (21 сакавіка 2011)

Шмат чаго здарылася ў Hattrick у гэтым сэзоне. Напэўна, галоўнае новаўвядзеньне - гэта "Мой офіс", новая стартавая старонка для ўсіх мэнэджэраў. Акрамя гэтага, адбыліся тры вялікія прэзэнтацыі: Hattrick United (партал блёгаў), Hattrick Widgets (віджэты стала пасяліліся ўжо амаль паўсюдна) і Hattrick Open (для турніраў з сябрамі ў любы час).

Hattrick Supporter сьвяткуе сваё 10-годдзе з партрэтамі мэнэджэраў, якія можна карэктаваць; прэс-анонсамі, на якія можна зрабіць спасылку; новым фонавым малюнкам і удасканаленым сьпісам гарачых трансфэраў.

Камэрун, Узбэкістан, Куба і Палестына робяцца новымі чальцамі сям'і Hattrick, выходзіць ісляндская вэрсыя сайта.

Сэзон 46 (11 ліпеня 2011)

Форма выдачы загадаў на матч ўдасканалена магчымасьцю прадказаньня рэйтынгаў каманды і вылучэньнем ідэальнай пазыцыі гульца. Пачаткоўцы зараз могуць спытаць свайго трэнэра па яго варыянту размяшчэньня. Таксама становіцца магчымым для двух гульцоў на поле абмяняцца гульнявымі пазіцыямі.

Усе карыстальнікі атрымліваюць доступ да простай справаздачы трэнэра. Supporter'ы атрымліваюць больш разгорнутую справаздачу аб трэніроўках, уключаючы зьмены трываласьці і формы гульцоў, а таксама графікі наведваньня стадыёна і разьвіцьця фан-клюба. Таксама стала магчымым аддаць загады на матч з дапамогай праграм CHPP.

Сэзон 47 (31 кастрычніка 2011)

Адданасьць гульцоў, якія знаходзіліся ў вашай камандзе на працягу доўгага пэрыяду часу, з гэтага моманту станоўча ўплывала на іх выступы. Былі ўведзены Hattrick Gears і аднаразовыя платныя паслугі, такія як, напрыклад, зьмяненьне зьнешняга выгляду. Акрамя таго, мы дадалі статыстыку на сайт, якую можна назваць больш тонкай рэалізацыяй Alltid.org. Hattrick Press атрымаў уласны блог на Hattrick United, фэдэрацыі таксама атрымалі магчымасьць адкрываць уласныя блогі.

Мы ўражаныя тым фактам, што нас абралі найбольш папулярнай гульнёй-сымулятарам 2011!

Сэзон 48 (20 лютага 2012)

Вы можаце запрасіць больш сяброў да ўласнай лігі, калі гуляеце ў двух ніжніх дывізіёнах. У новых турнірах Hattrick вы атрымліваеце магчымасьць гуляць зь любымі камандамі без усякай рызыкі атрымаць траўму або картку, якія маглі дрэнны паўплываць на звычайныя матчы.

Вельмі значная вяха ў нашай гісторыі была ўсталяваная, калі Hattrick далучыўся да Zattika, выдаўца гульняў, які спэцыялізуецца на сацыяльных і мабільных праектах.

Цяпер у інтэрфейсе загадаў на матч вашыя гульцы апранутыя ва ўласную форму, і ўкаранёны спэцыяльныя пазнакі для гульцоў, якія ўжо гулялі ў матчы з моманту апошняй трэніроўкі. Але і гэта яшчэ ня ўсё: мы таксама выпускаем нашу афіцыйную праграму Hattrick для iPhone, таксама з гэтага часу становіцца магчыма увайсьці ў Hattrick з дапамогай Facebook.

Сэзон 49 (11 чэрвеня 2012)

Наш новы цэнтар вярбоўкі цяпер дапамагае вам проста і лёгка запрасіць вашых сяброў у Hattrick. Разам з Hattrick Press мы арганізавалі Пісьмовыя спаборніцтвы, дзе вы маглі напісаць ўласны артыкул аб сваёй кар'еры ў Hattrick. Новая Ліцэнзія Мэнэджэра замяняе старую - як адзін з этапаў ўдасканаленьня гульні для большага задавальненьня карыстальнікаў.

Паколькі роўна 15 гадоў таму сьвет ўпершыню ўбачыў Hattrick, мы сьвяткуем гэта укараненнем новай, значна больш інфарматыўнай сыстэмай рэйтынгаў. Таксама запушчаны нашау Сьвяточная старонку, дзе мы дзелімся цікавымі фактамі пра нашыя першыя 15 гадоў.

Нашыя карыстальнікі смартфонаў могуць таксама атрымліваць асалоду ад Hattrick з дапамогай нашай афіцыйнай праграмы для Android, якая мае тыя ж магчымасьці, што і праграма для iPhone.

Сэзон 50 (1 кастрычніка 2012)

Графікі рэйтынгаў значна паляпшаюць выгляд новых дэталёвых пасьляматчавых рэйтынгаў. Простыя сустрэчы даюць магчымасьць выклікаць любую каманду і згуляць яшчэ больш матчаў за афіцыйным календаром.

Наш пакет Supporter атрымаў буйное абнаўленьне, зьявіліся пэрспэктыўныя трансфэры, клюбныя тэмы і рэдактар ​​клюбнага лягатыпу. Акрамя таго, частка старых функцый Supporter стала агульнадаступнай.

Аўтаматычныя стаўкі далі магчымасьць мэнэджэрам заставацца ў ложку, замест таго, каб праводзіць салодкія імгненьні ночы ў спаборніцтве за жаданага гульца на трансфэрным рынку. З дапамогай сьцяны прапаноў мы прапанавалі магчымасьць зарабіць прызавыя балы і атрымаць Supporter і Крэдыты, не марнуючы сапраўдных грошай.

Сэзон 51 (21 студзеня 2013)

Маючы магчымасьць падзяліцца вынікамі сваіх матчаў зь сябрамі праз сацыяльныя сеткі, вы можаце распавесьці аб сваёй бліскучай перамозе, ці несправядлівай паразе.

З гэтага часу Hattrick Supporter не адзін прадукт, а цэлых тры: Platinum, Gold і Silver. Ўведзеныя індывідуальныя цэны для розных краін, што дае магчымасьць набыць Supporter па больш нізкай, чым раней, цане.

Многія сумняваліся, ці зможам мы перасягнуць наш першакрасавіцкі жарт зь мячамі. Суддзі, якія зьявіліся ў гульні, былі даволі прыстойнай спробай. Акрамя таго, запрашаючы сяброў у гульню, вы атрымалі магчымасьць зарабляць прызавыя балы.

Сэзон 52 (13 траўня 2013)

Ляддэры - альтэрнатыўныя спаборніцтвы з хуткім разьвіцьцём падзей, для тых, каму хочацца больш уражаньняў, новых выклікаў або проста прыняць удзел у вясёлых і прывабных спаборніцтвах. Азербайджанская стала 54-й мовай Hattrick. Створана старонка стану ўліковага запісу, як частка нашай працы над стварэньнем больш дружалюбнага інтэрфэйсу Hattrick.

З-за фінансавых цяжкасьцяў Zattika прадала Hattrick назад старым уладальнікам. Hattrick працягвае развівацца на радасьць шматлікім, аднак на жаль, мы былі вымушаныя разьвітацца зь некаторымі добра вядомымі і шаноўнымі калегамі, як, напрыклад, HT-Klas і HT-Tjecken.

Сэзон 53 (2 верасьня 2013)

Праз доўгі час Hattrick нарэшце развітваецца з правілам "залатога голу". Гэта пажаданне супольнасці перамагло ў юбілейным галасаванні. Дзякуючы таму ж галасаванню, Вы цяпер можаце праглядаць, рэдагаваць і выдаляць загады па-змаўчанні.

Каманды юніёраў больш не робяць перапынку ў сваім сезоне на час міжсезоння асноўных каманд.

Сезон 54 (23 снежня 2013)

Новыы разлік трэніроўкі дапамагае нашым падпісчыкам Supporter ацэньваць, колькі яшчэ трэніровак патрэбна гульцам для атрымання наступнага ўзроўню здольнасці.

Дзякуючы лепшае падтрымцы CHPP-прыкладанняў незалежныя распрацоўнікі цяпер могуць ствараць новыя, больш цікавыя прыкладанні з недасяжнымі раней функцыямі.

Упершыню форумы Hattrick змаглі ўбачыць карыстальнікі, якія не гуляюць у Hattrick. Мы ўвялі ладэры для федэрацый. Потым уладальнікі Supporter атрымалі функцыю "Жывыя рэйтынгі" - магчымасць глядзець на змяненне рэйтынгаў каманды падчас матчаў.

І напрыканцы сезону было аб'яўлена пра фінансавы Fair Play для таго, каб выраўняць умовы ў розных краінах Hattrick.

Сезон 55 (14 красавіка 2014)

У гэтым сезоне была запушчаная доўгачаканая новая сістэма персаналу, якая зрабіла кадравыя рашэнні больш важнымі і цікавымі.

Мы ўбачылі змяненне сістэмы пераходаў для ніжэйшых дывізіёнаў з большай колькасцю пераходных матчаў, каб падвысіць значнасць матчаў напрацягу сезона. Таксама былі павялічаныя прызавыя выплаты.

З'явілася магчымасць удзельнічаць у некалькіх турнірах адначасова. Вы атрымалі магчымасць убачыць гісторыю траўм Вашых гульцоў. А з дапамогай сеткі HT мэнэджэры цяпер могуць адсочваць поспехі каманд сваіх сяброў.

Мы дадалі новыя прадукты Gears, а менавіта магчымасць змены імён гульцоў і дадання ўнікальных падзей у матчавыя справаздачы. А калі і гэтага недастаткова, мы ў вялі міжсезонныя таварыскія матчы, так што матчы Hattrick праходзяць кожныя выходныя, калі, вядома ж, Вы не забыліся іх прызначыць.

Diamond - новы тып падпіскі Supporter, з якой можна выкарыстоўваць усе магчымасці Gears без дадатковай аплаты. Таксама яна ўключае функцыю рандометр - яна пакажа вынікі 10 паўторных сімуляцый матча.

Сезон 56 (4 жніўня 2014)

Мы цалкам змянілі сістэму Кубкаў, каб дазволіць большай колькасці каманд удзельнічаць у афіцыйных кубкавых матчах. Дадаткова мы ўвялі Кубкі Дывізіёнаў для каманд з ніжэйшых ліг. У той жа час, мы павялічылі прызавыя на пачатковых этапах Кубкаў.

Амерыканская англійская стала 55-ай мовай Hattrick.

Сезон 57 (24 лістапада 2014)

Мы радыя прэзентаваць новыя мабільны сайт і прыкладанні для iPhone і Android. Мы ўпэўненыя, што гэта будзе зручна ўсім, хто лічыць, што інтэрнэт заўсёды павінны быць у кішэні.

Падпісанты Supporter атрымалі магчымасць дадаваць цікавых ім карыстальнікаў у асобны спіс. Адчыненыя Турніры дазваляюць далучыцца да любога даступнага турніру без неабходнасці атрымліваць запрашэнне.

Сезон 58 (16 сакавіка 2015)

Упэўненасць стала больш прадказальнай, рэзкія скачкі будуць больш рэдкімі. Выпраўлена страта трэніроўкі, калі каманда пацярпела тэхнічную паразу - усе гульцы, якія згулялі ў іншым матчы на тыдні, атрымаюць трэніроўку. Дарэчы, цяпер серыя пасляматчавых пенальці будзе ісці ў трансляцыі толькі некалькі хвілін, а не да 20, як раней.

Падпісанты Supporter могуць наймаць гульцоў з Залі Гонару ў якасці скаўтаў юніёраў, трэнераў юніёраў і любых спецыялістаў у клюбе. Як шмат хто прасіў, мы дадалі ў мабільныя прыкладанні форумы і ХТ-пошту.

Шмат гадоў карыстальнікі прапаноўвалі нам розныя варыянты, як дапамагчы пачаткоўцам разабрацца ў гульні. Цяпер мы радыя прапанаваць адмысловую праграму настаўніцтва, дзе дасведчаныя карыстальнікі могуць растлумачыць пачаткоўцам, што варта рабіць, а што не варта.

У міжсезонні пройдзе першы эксклюзіўны турнір для ўладальнікаў Supporter. Ён будзе больш інтэнсіўны за звычайныя кубкі, міжнародным і дасць карыстальнікам масу новых адчуванняў і нават крыху прызоў.

Сезон 59 (6 ліпеня 2015)

Стане прасцей аналізаваць матчы, бо мы ўвялі адмысловую інфаграфіку на старонцы матчавай справаздачы, якая адлюстроўвае рэальнае размеркаванне шанцаў па розных накірунках атакі. Мы прадаставілі сімулятар расстаноўкі, які дазваляе "пагуляцца" з рэйтынгамі і расстаноўкай сваёй каманды без прывязкі да канкрэтнага матча.

У наш 18-ы дзень народзінаў мы ўвялі статыстыку па заробках усіх гульцоў і асобную статыстыку па галах за цяперашні клуб. Таксама цяпер можна ствараць турніры на 32 і 64 каманды.

Мы ганарымся, што інданэзійская стала яшчэ адной мовай Hattrick. Мы распрацавалі чат для мабільных прыкладанняў, цяпер можна размаўляць з калегамі па федэрыцыі і салігаўцамі, а таксама абмяркоўваць матчы ўжывую з апанентамі.

Сэзон 60 (26 Кастрачніка 2015)

У гэтым сэзоне мы абнавілі сістэму персаналу - цяпер работнікі клюба сталі атрымліваць кантракты. А яшчэ мы ўвялі трэнера па тактыцы і прыбралі іміджмейкераў.

Нарэшце мы адвязаліся ад часу HT - стала магчымым выбраць Вашу часовую зону і бачыць час падзей згодна мясцоваму часу і не трымаць у галаве розніцу з цэнтральнаеўрапейскім часам.

Сэзон 61 (15 Лютага 2016)

Зараз адлюстроўваюцца ўзроўні больш за "боска". Палепшаная сістэма настаўніцтва. Яна стала зручней як для настаўнікаў, так і для пачаткоўцаў.

Сэзон 62 (6 Чэрвеня 2016)

Мы прадставілі новы Live-прагляднік матчаў, які цалкам перазапусціць саму ідэю прагляду матчаў у Hattrick анлайн. У трансляцыю дададзена шмат разнастайнай статыстыкі, суддзя стаў прызначаць дадатковы час, а карыстальнікі атрымалі магчымасць абмеркаваць перыпетыі матчу з апанентам і супернікамі па лізе ў чаце.

Новая старонка "Аналіз супернікаў" дазваляе хутка атрымаць і прааналізаваць дадзеныя аб папярэдніх матчах наступных супернікаў.

Сэзон 63 (26 Верасня 2016)

Старонка "Аналіз супернікаў" зведала істотныя змены і зараз дазваляе аналізаваць Вашу ўласную каманду (падпісчыкі Supporter могуць таксама праглядаць дадзеныя па гульцам). Функцыя "перайграць матч" даступная за Крэдыты для не-падпісчыкаў.

Паведамлення ў браўзэры апынуліся карыснымі для тых, хто займаецца чымсьці яшчэ, але не хоча прапусціць важныя падзеі ў іх матчах. Мы абнавілі старонкі Нацыянальных ліг, дадаўшы туды цікавую статыстыку і інфармацыю аб дзеючых чэмпіёнах і уладальніках кубка.

Шмат змен тычылася юнацкіх каманд - зараз вынікі трэніроўкі даступныя адразу пасля матчу, а скаўты больш не будуць прапаноўваць 17-гадовых юнакоў. Няма акадэміі? Тады Вам цікава ведаць, што з сеткі спортшкол больш не будуць выпускацца 19-гадовыя гульцы.

Сэзон 64 (16 Студзеня 2017)

Hattrick International дае Вам магчымасць спаборнічаць з мэнэджэрамі ва ўсім свеце. А яшчэ, улічваючы тое, што гэта асобная новая ліга, будзе цікава паглядзець, хто стане першым чэмпіёнам праз 6 сэзонаў.

Траўмы зараз сталі разнастайней, так як цяпер яны ўплываюць на пэўную частку цела. Ацэнкі аднаўлення пасля траўмаў сталі больш дакладнымі. Цяпер можна аналізаваць адзінкавыя матчы, а ў сродак Аналізу Каманды дададзены новыя функцыі.

Галасы падпісчыкаў Supporter ўзроўню Platinum і Diamond прывялі да ўвасаблення ідэі напаміналкі пра гатоўнасць юнага гульца перайсці ў асноўную каманду.

Сэзон 65 (8 Мая 2017)

Мы палепшылі сістэму чатаў. Зараз іх прасцей знаходзіць, чытаць і кідацца з аднаго на іншы падчас матчаў.

З'явілася новая старонка загадаў на матч, якая адрозніваецца не толькі дызайнам, але і вялікай колькасцю наватарскіх функцый. Напрыклад, на лаўцы запасных зараз 7 пазіцый, што пашырае магчымасці кіравання камандай.

 
 
Адзначце гэтую старонку
Server 096