Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Умовы Карыстаньня

Каб Hattrick адпавядаў Эўрапейскім правілам апрацоўкі дадзеных і правілам прыватнасьці, вам трэба пагадзіцца з Умовамі Карыстаньня да таго, як вы здолееце ўвайсьці.

Гэта толькі сьціслы пераказ асноўнага ўва Ўмовах Карыстаньня, і калі будуць нейкія разыходжаньні паміж гэтым тэкстам і, поўнай ангельскамоўнай версыяй, то апошняя будзе слушнейшай.

1. Пры рэгістрацыі на сайце Hattrick, Вы павінны выкарыстоўваць сапраўдныя кантактныя дадзеныя. Так мы хутчэй зможам праверыць дакладнасць прадстаўленай Вамі інфармацыі і дапамагчы ў вырашэнні праблем, калі такія ў Вас паўстануць. Для нас вельмі важна, што б выконваліся прынцыпы сумленнай гульні, і Гейммастера Hattrick марнуюць вялікую колькасць часу для прадухілення выпадкаў махлярства. Дакладная інфармацыя пра карыстальнікаў робіць іх нялёгкую працу прасцей.

Калі Вам яшчэ не споўнілася 13 гадоў, то Вы не можаце гуляць у Hattrick. Калі Вам ад 13 да 16 гадоў, для гульні Вам патрабуецца дазвол Вашых бацькоў.

2. Вы павінны заўсёды падпарадкавацца правілам гульні. Ве можаце мець толькі адзін акаўнт. Вы не маеце права махлярыць ці спрабаваць узламаць Hattrick ці чужы аккаўнт. І не забывайцеся на сеціўны этыкет, паводзьце сябе добра, калі ласка. Нельга запужваць ці абражаць іншых карыстальнікаў ці дасылаць спам. І заўсёды паважайце правы іншых людзей.

3. Калі вы ня будзеце падпарадкавацца гэтым правілам, вы можаце страціць сваю каманду ці быць забароненымі ў гульні Гэйммайстрамі. Вашая каманда таксама будзе зьнішчана, калі вы не наведаеце яе цягам сямі тыдняў.

4. Мы намагаемся рабіць нагэтулькі добры сэрвіс наколькі можам. Але мы ня можам гарантаваць, што сэрвіс будзе заўсёды даступны, і што ніякія дадзеныя ніколі ня будуць страчанымі.

5. Праз дасыланьне дадзеных у нашую сыстэму вы даеце нам права карыстацца гэтымі зьвесткамі. Але мы клапоцімся аб вашай прыватнасьці і працуем згодна правілам Эўрапейскага Зьвязу аб прыватнасьці.

Мы ніколі не дашлем вам спам ці перададзім нейкаму трэцьцяму боку доступ да вашых дадзеных ня зьвязаных з Hattrick'ам.

Раз пораз мы можам дасылаць вам нашыя Лісты Навінаў ці іншыя злучаныя з гульнёй e-mail'ы, такія як напаміны пра пароль.

Мы выкарыстоўваем cookies на нашым сайце, для яго зручнейшага карыстаньня вамі.

Вы можаце прачытаць поўную версыю палітыкі прыватнасьці па-ангельску тут.

6. Мы прысьвяцілі вельмі-вельмі шмат гадоў працы Hattrick'у і, спадзяемся, вы разумееце, што, калі вы жадаеце скарыстацца чымьсці, што належыць Hattrick'у звонку Hattrick'а, то павінны спачатку спытацца дазволу.

Мы можам быць вымушаныя дадаваць зьмены ўва ўмовы карыстаньня ці палітыку прыватнасьці. У гэтым выпадку, мы паведавім вам пра гэта на сайце.

 
 
Адзначце гэтую старонку
Server 096