Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Уводзіны

Гэта дапаможнік па Hattrick. Для хуткага ўвядзеньня ў гульню перайдзіце да кіраўніцтва для пачаткоўцаў.

Hattrick - гэта футбольная гульня, у якой вы кіруеце сваёй віртуальнай камандай і змагаецеся за перамогу ў суперніцтве з гульцамі з усяго сьвету.

Hattrick - вельмі простая гульня, навучыцца гуляць у яе надзвычай лёгка. Вы можаце паспяхова гуляць у Hattrick нават калі будзеце заходзіць адзін-два разы на тыдзень (хаця мы спадзяемся бачыць вас часьцей). Вашая задача перамагчы не гульню, а іншых карыстальнікаў. У працэсе спаборніцтва шмат хто з яго ўдзельнікаў становяцца сябрамі, што робіць гульню яшчэ і выдатным месцам для кантактаваньня.

Вашыя асноўныя справы

Вы будзеце выступаць адначасова ў якасьці ўладальніка і мэнэджэра клюбу. Вы мусіце вызначыцца з тактыкай і стратэгіяй, трэніроўкамі, абіраць склад на кожную сустрэчу. Вы будзеце набываць і прадаваць гульцоў, укладваць грошы ў пабудову стадыёна і шмат іншае. Каб стаць пасьпяховым мэнэджэрам, вы мусіце з часам абраць стратэгію і прытрымлівацца даўгатэрміновага пляну. Посьпех і слава не даюцца лёгка.

Вашая новая каманда

Калі вы атрымоўваеце каманду, яна займае вольнае месца ў адным з двух ніжэйшых дывізіёнаў краіны. Напачатку вы маеце некаторую колькасьць гульцоў (частка з іх таленавітая, частка - толькі газон падстрыгаць здатная…), стадыён, а таксама некаторая сума грошаў. Цяпер усё вырашыць толькі вашае майстэрства.

Не турбуйцеся аб тым, што назва каманды можа надакучыць Вам. Вы заўсёды можаце яе зьмяніць у міжсэзоньне, але гэта будзе Вам каштаваць 10 000 US$, паколькі трэба будзе перарабляць гульнявую форму і маркетынгавыя матэрыялы. Вы таксама страціце 3% ад колькасці заўзятараў у фан-клюбе, таму што найбольш кансерватыўныя з іх не даруюць Вам змены назвы.

Рэгіёны і надвор'е

Вашая каманда належыць пэўнаму рэгіёну, да якога, магчыма, нейкім чынам належыце вы. Рэгіёны ўведзеныя ў гульню для таго, каб карыстальнікам было лягчэй знаходзіць суседзей. Яшчэ адна важная асаблівасьць - кожны рэгіён мае сваё надвор'е. Прыродныя ўмовы ва ўсіх рэгіёнах аднолькавыя, беспадстаўна сцвярджаць, што, да прыкладу, у Брэсьце часьцей сьвеціць сонца, а ў Магілёве амаль кожны дзень дождж, а таму гэта не павінна ўплываць на вас пры выбары рэгіёну.

Надвор'е ў Hattrick уплывае на некаторыя аспекты гульні, самыя важныя з якіх - наведвальнасць (калі надвор'е дрэннае, то на стадыён прыйдзе менш гледачоў), а таксама гульня некаторых гульцоў. На старонцы рэгіёну (на якую можна патрапіць па спасылцы з яго назвай, якая ёсць на Вашай клюбнай старонцы) можна даведацца надвор'е сёння і прагноз надвор'я на заўтра. Надвор'е не змяняецца абсалютна выпадковым чынам кожныя суткі; яна залежыць ад таго, якое надвор'е стаяла напярэдадні. Напрыклад, калі сёння яснае надвор'е, то шанцы таго, што заўтра таксама будзе ясна, вышэй, чым шанцы таго, што будзе іншае надвор'е.

Пры жаданьні ў міжсэзоньні можна зьмяніць рэгіён. Але гэта вам будзе каштаваць 3% фанатаў, якія ў знак пратэсту выйдуць з фан-клюбу.

Важныя парады

Галоўная парада, якую мы вам дамо - уважліва чытайце правілы. Неабавязкова прачытаць іх усе адразу, першыя раздзелы дадуць адказы на асноўныя пытаньні. Калі ж правілы не дапамаглі - зьвяртайцеся на форумы, яны спэцыяльна створаныя для пытаньняў і адказаў.

Мы настойваем толькі на адной рэчы: прытрымлівайцеся Правілаў, каб усім было добра і ўтульна на нашым сайце.
 
 
Адзначце гэтую старонку
Server 096