Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Стадыён

Ваш клюб пачне з невялікім стадыёнам, які ў вас будзе шанец павялічыць цягам Hattrick’аўскай кар’еры. На старонцы стадыёна вы ўбачыце і здолееце кіраваць ўсімі дэталямі арэны.

Выдаткі і кошты

На вашым стадыёне можа быць некалькі тыпаў месцаў, кожны зь якіх будзе прыносіць розны даход і іх утрыманьне будзе каштаваць (штотыднёвыя абавязковыя выплаты) таксама па-рознаму.

  Прыбытак Штотыднёвы кошт
Месцы на тэрасах 7 US$ 0.5 US$
Звычайныя месцы 10 US$ 0.7 US$
Месцы пад дахам 19 US$ 1 US$
Месцы ў VIP ложы 35 US$ 2.5 US$

У справаздачах пра хатнія матчы вам будуць бачныя вынікі продажу квіткоў на кожны тып месцаў. Прыбытак ад матчаў будзе падзяляцца паміж клюбамі па-рознаму ў залежнасьці ад тыпу згулянай сустрэчы:

Матчы ў лізе: Хатняя каманда бярэ ўвесь прыбытак ад квіткоў.

Кубкавыя сустрэчы: каманда гаспадароў забірае 67% прыбытку, а госьці — 33%, акрамя апошніх 6 раўндаў, якія гуляюцца на нэйтральным полі, пры гэтым даход дзеліцца пароўну.

Таварыскія і кваліфікацыйныя матчы:Прыбытак дзеліцца пароўну.

Колькасьць гледачоў

Колькасьць гледачоў, якія прыйдуць паназіраць за гульнёй моцна залежыць ад Вашых заўзятараў. Самыя важныя фактары, якія ўплываюць на наведвальнасьць, - настрой заўзятараў і памер фан-клюбу. Для матчаў лігі таксама важна Вашае месца ў турнірнай табліцы, а таксама суадносіны паказчыкаў у табліцы Вашай каманды і каманды суперніка.

Пэўным чынам на наведвальнасьць матча ўплываюць заўзятары гасьцей (іх настрой і памер фан-клюбу), мажліва, нехта зь іх вырашыць прыехаць на гасьцявы матч. Чым бліжэй канец сэзону, тым вышэйшая цікаўнасьць заўзятараў. У цэлым, звычайна у канцы сэзону заўзятараў прыходзіць болей, чым у пачатку.

На колькасьць гледачоў значна ўплывае надвор'е. У дрэннае надвор'е гледачоў на матч прыйдзе менш, але затое большая частка зь іх набудзе дарагія квіткі на месцы пад дахам. Таму прыбытак ад продажу квіткоў пры розным надвор'і будзе прыкладна аднолькавы, калі, вядома ж, на Вашым стадыёне дастаткова месцаў розных тыпаў.

Павелічэньне стадыёну

Каб павялічыць ёмістасьць стадыёну вы замаўляеце ў будаўнічай кампаніі ягоную перабудову. Гэта зойме нейкі час - тыдзень ці нават болей, у залежнасьці ад памеру зьмяненьняў. Падчас рэканструкцыі стадыён будзе працаваць, і будзе адпавядаць параметрам да рэканструкцыі. Вы выдаткоўваеце грошы за распрацоўку праекту - 10 000 US$, а таксама асобна аплачваеце кожнае месца, якое вы жадаеце дадаць ці прыбраць:
  Кошт распрацоўкі праекту Кошт зносу
Месцы на тэрасах 45 US$ 6 US$
Звычайныя месцы 75 US$ 6 US$
Месцы пад дахам 90 US$ 6 US$
Месцы ў VIP ложы 300 US$ 6 US$

Добрай думкай будзе мець на стадыёне розныя тыпы месцаў, каб прапаноўваць іх вашым заўзятарам. Большасьць людзей захоча набыць квіток на месцы на тэрасах, таму такіх месцаў павінна быць больш за астатнія тыпы. Некаторыя людзі наведваюць матчы толькі тады, калі могуць сядзець на ўтульных сядзеньнях (а частка зь іх яшчэ захочуць і дах на галовамі), таму вам таксама патрэбна шмат такіх месцаў. А ёсьць яшчэ і "алігархі", якім падавай VIP ложы, іх ня так шмат, але ня трэба забывацца і на ніх. Месцы пад дахам і VIP ложы ня так моцна пусьцеюць пры дрэнным надвор’і, як астатнія тыпы месцаў.

 
Server 070