Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Трэнэр

Ваш трэнэр - гэта важная асоба, адказная за трэніроўкі і натхняючы вашых гульцоў.

Здольнасьці трэнэра

Здольнасьць: Здольны трэнэр ведае слушныя мэтады трэніроўкі гульцоў, каб зрабіць іх лепей. Чым больш таленавіты ваш трэнэр, тым больш эфектыўнай будзе трэніроўка. Трэнэр ніколі ня можа быць лепшым за ўзровень 5 (Выдатна). Усе новыя каманды на пачатку атрымліваюць трэнэра з узроўнем 3 (здавальняльна).

Лідэрства: Акрамя плянаваньня трэніровак, трэнэр таксама з’яўляецца крыніцай натхненьня для вашых гульцоў. Камандны лад вашай каманды будзе лепшым, калі трэнэр мае добры лідэрскі талент.

Тактыка: Ваш трэнэр можа быць прыхільнікам атакуючай, абарончай ці нэйтральнай тактыкі гульні, што ўплывае (толькі) на рэйтынгі каманды падчас матчу. Атакуючы трэнэр паляпшае атаку за кошт абароны, а абарончы - абарону за кошт атакі. Абарончы трэнер паляпшае абарону трохі больш, чым атакуючы - атаку, за кошт аднолькавых стратаў. Нэйтральны трэнэр - а ні абарончы, а ні атакуючы, што азначае, што ён не дапамагае аніякай лініі каманды і не пагаршае іншыя.

Пагаршэньне здольнасьцяў

Пасьля таго, як ваш трэнэр адпрацуе ў камандзе адзін сэзон, яго лідэрскія якасьці пачнуць патроху пагаршацца. Калі трэнэр дасягне катастрафічнага лідэрства, пагаршэньне пачне ўплываць і на яго здольнасьць трэніраваць.

Замена трэнэра

Калі вы незадаволеныя сваім трэнэрам, вы можаце наняць трэнэра звонку, ці зрабіць трэнэрам аднаго з сваіх гульцоў. Гулец павінен быць у вашай камандзе ня менш за 16 тыдняў, перш чым стаць трэнэрам.Замену трэнэра можна зрабіць на закладцы "Спэцыялісты" у меню Вашага клюбу.

Памятайце, усе трэнэры з адным узроўнем здольнасьці роўныя. Напрыклад, калі вы набылі трэнэра з узроўнем трэнэрскай здольнасьці 3 (здавальняльна), ён заўсёды будзе "сярэднім" трэнэрам узроўню 3 (але "выдатны" трэнэр 5-га ўзроўню, насамрэч, толькі на палову ўзроўня лепей за "добрага" трэнэра 4-га ўзроню).

Калі вы бярэце новага трэнэра, ваш стары настаўнік застаецца ў складзе каманды ў якасьці гульца, але ён больш ніколі ня здолее атрымаць пасаду трэнэра, і таксама вы ня здолееце яго прадаць. Калі вы не жадаеце яго трымаць, прыйдзецца яго звольніць.

Найм трэнэра звонку

Калі вы наймаеце новага трэнэра, спачатку вы вырашаеце прыхільнікам якога стылю гульні ён будзе, а потым на колькі добрага трэнэра вы жадалі б мець. Кожная камбінацыя лідэрства і здольнасьці мае свой фіксаваны кошт, чым лепей трэнэр тым вышэйшая цана.

Лідэрства
Узровень дрэнна (3) квола (4) недастаткова (5) здавальняльна (6) добра (7)
Узровень: 1 - квола (4)
10 000 US$ 10 000 US$ 10 000 US$ 10 000 US$ 10 000 US$
Узровень: 2 - недастаткова (5)
10 000 US$ 22 800 US$ 41 200 US$ 65 100 US$ 94 600 US$
Узровень: 3 - здавальняльна (6)
79 600 US$ 182 800 US$ 329 700 US$ 521 000 US$ 757 100 US$
Узровень: 4 - добра (7)
268 700 US$ 617 100 US$ 1 112 900 US$ 1 758 500 US$ 2 555 500 US$
Узровень: 5 - выдатна (8)
4 000 000 US$ 4 388 400 US$ 7 914 600 US$ 12 505 200 US$ 18 172 500 US$

Зрабіць гульца трэнэрам

Калі вы абярэце гульца для трэнэрскай пасады, ён захавае сваё бягучае лідэрства. Ад яго досьведу залежыць, наколькі добрым трэнэрам ён будзе, і колькі будзе каштаваць кожны трэнэрскі ўзровень. Таму, калі ў вас ёсьць вельмі дасьведчаны гулец з высокім лідэрствам, ён будзе выдатным кандыдатам на гэтую пасаду. Трэнерская здольнасць не можа быць вышэй за бягучы досвед гульца. Таксама гулец павінен знаходзіцца ў вашым складзе сэзон (16 тыдняў) да таго часу, як вы здолееце зрабіць зь яго трэнэра.

 
Server 071