Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Правілы

Правілы паводзінаў

У Hattrick вы можаце рабіць шмат чаго, але для таго, каб гульня была цікавай для ўсіх карыстальнікаў, мусяць існаваць нейкія агульныя правілы паводзінаў. Дадзеныя правілы простыя, відавочныя і абавязковыя для ўсіх. Hattrick павінен быць прыемным і бясьпечным для любога, незалежна ад узросту, полу, месца нараджэньня, расы і рэлігіі. Мы чакаем, што вы будзеце карэктныя адно да аднаго.
Любы парушальнік правілаў можа быць дыскваліфікаваны з Hattrick. Зьвярніце ўвагу, права вырашаць, ці парушае хтосьці правілы гульні, і якое пакараньне варта прымяніць, належыць Гэйммайстрам.

Карыстальнікам Hattrick катэгарычна забаронена:

  • Дасылаць на HT-пошту, у гасьцёўню іншым карыстальнікам Hattrick або публікаваць на форумах паведамленьні пагрозьлівага, абражлівага ці зьневажальнага характару, а таксама спаміць карыстальнікам у асабістай пошце або ў форумах (калі дасылаюцца паведамленьні бяз згоды атрымальніка, напрыклад, рэкляма гульцоў на трансфэры, запрашэньні на таварыскія сустрэчы ці запыты аб падтрымцы). На сайце, уключна з форумамі, таксама забаронена ўжываць нецэнзурную лаянку або паводзіць сябе абразьліва якім-небудзь іншым чынам.
  • Спрабаваць выкрасьці або нанесьці шкоду ўласнасьці кампаніі Hattrick Ltd альбо падахвочваць да гэтага іншых. У гэтую ўласнасьць уваходзяць сэрверы, праграмнае забеспячэньне й іншыя матэрыялы, абароненыя аўтарскім правам.
  • Сканаваць сайт або ствараць, выкарыстоўваць і распаўсюджваць праграмнае забеспячэньне, якое аўтаматызуе элементы гульнёвага працэсу, калі гэтае праграмнае забеспячэньне не было санкцыянавана распрацоўшчыкамі гульні. Таксама забаронена аўтаматычна рабіць фрагменты гэтай бачыны часткаю іншых сайтаў і прыладаў.
  • Махляваць якім заўгодна чынам, напрыклад, спрабаваць адшукаць паролі іншых карыстальнікаў або перашкаджаць ім іншым неадпаведным чынам.
  • Спроба атрымаць інфармацыю, на якую няма спасылак на сайце альбо спроба адправіць інфармацыю ў падобным фармаце. Атрымоўваць інфармацыю можна толькі з дапамогай браўзэра ці CHPP-прыкладаньня.
  • Абвінавачваньні ў махлярстве, рэкляма тавараў з звычайнага жыцьця (гэта ўключае спасылкі, якія Вам могуць прынесьці карысьць), заахвочваньне крымінальнай дзейнасьці і/ці наркотыкаў, а таксама абмеркаваньне рашэньняў Гэйммайстроў ці Мадэратараў, а таксама абмяркоўваць пэўныя рашэнні.

Апошняе, але вельмі важнае.Кожнаму карыстальніку дазволена мець толькі адну каманду. Паўтараем, забаронена мець дзве і больш каманд. Пры кіраваньні некалькімі камандамі вы рызыкуеце быць назаўсёды выдаленымі з гульні. Нават калі каманду зарэгістраваў ваш сябра, а Вы пачалі пасьля гэтага ёю кіраваць, уладальнікам лічыцеся Вы. Вашая каманда лічыцца пэрсанальнай. Гэта значыць, што вы не павінны дазваляць кіраваць ёю вашым сябрам ці членам сям'і, перадаваць кіраваньне іншым асобам. Таксама забаронена набываць у сяброў гульцоў па завышаных коштах, нават калі гэтым вы проста выражаеце вашае сяброўства! Калі на Вашага гульца паставілі неапраўдана высокую стаўку, лепш звяжыцеся з ГеймМайстрам, для гэтага наведайце нашую старонку кантактаў.

Афіцыйныя асобы HT (ГеймМайстры, Мадэратары, CHPP) маюць поўнае права вырашаць спрэчныя сітуацыі, якія апісаныя ў правілах недастаткова канкрэтна. Любая перапіска з памагатымі Hattrick з'яўляецца строга канфедэнцыяльнай, яе нельга публікаваць ці перадаваць іншай асобе ні пры якіх умовах.

 
Server 070