Мы выкарыстоўваем кукі - яны дапамагаюць зрабіць сайт больш зручным і камфортным для вас.
Карыстаючыся нашым сайтам, Вы пагаджаецеся на тое, што мы можам выкарыстоўваць cookies на Вашым кампутары.

Hattrick Gears
Разынка для Вашай каманды

Hattrick Gears - гэта платны набор невялікіх функцый, падобных на фішкі Hattrick Supporter: яны зробяць Вашае знаходжаньне ў гульні больш цікавым, прывабным і разнастайным, але ніякіх пераваг у гульні перад звычайнымі карыстальнікамі Вы не атрымаеце.

Кожную асобную функцыю Hattrick Gears Вы набываеце асобна з дапамогай Крэдытаў.

Даць свайму гульцу мянушку

У каго-небудзь з вашых гульцоў ёсць мянушка, якой яго ўзнагародзіла каманда або заўзятары? Вы можаце даць Вашым лепшым гульцам мянушкі, каб зрабіць іх асаблівымі. Імя будзе адлюстроўвацца паміж імем і прозвішчам гульца да таго часу, пакуль гулец знаходзіцца ў вашым клубе. Калі гулец прадаецца, мянушка выдаляецца.

Вы ня можаце даць мянушку гульцам, якія знаходзяцца на трансфэры альбо згулялі хаця б адну гульню за нацыянальную зборную. Мянушка таксама павінна існаваць у нашай базе.

Калі мянушка, якую вы хочаце выкарыстаць, не дасягальная, вы можаце ўнесьці прапанову, каб яе дадаць.

Кошт: 5 крэдытаў

Зьмяніць стыль гульца

Вы можаце надаць любому з вашых гульцоў новы стылёвы выгляд, калі толькі гулец не знаходзіцца ў трансфэрным сьпісе. Вы можаце зьмяняць гульцу стрыжку, колер валос ці дадаць (альбо прыбраць) вусы ці бараду.

Кошт: 2 крэдытаў

Цалкам зьмяніць зьнешнасьць гульца

Вы таксама можаце цалкам зьмяніць зьнешні выгляд гульца. Аднак пры гэтым гулец павінен быць выхаваным у вашым клюбе, альбо належаць вашаму клюбу цягам 1 сэзону.

Акрамя таго, гульцам на трансфэры альбо гульцам, задзейнічаным ў сустрэчах нацыянальных зборных, не магчыма перарабіць зьнешні выгляд.

Кошт: 4 крэдытаў

Далучыцца да турніру

Турніры - гэта неафіцыйныя спаборніцтвы клубаў у Hattrick. Можна стварыць яго самому, а можна далучыцца да ўжо створанага. Можна ўдзельнічаць у некалькіх турнірах адначасова (не больш за 10). Матчы праводзяцца ў любы час, як ліга з плей-офф, альбо як кубак. У турніры можа ўдзельнічаць ад 4 да 64 клубаў, але кошт удзелу заўсёды аднольковы.

Кошт: 2 крэдытаў

Ладэрныя матчы

Уступайце ў ладэр і далучайцеся да спаборніцтва за права называцца лепшай камандай рэгіёну, краіны, федэрацыі ці нават усяго HT. Прабіце сабе шлях уверх, каб стаць Каралём Гары! Увага: калі Вы выклікаеце суперніка на дуэль, Вам прыйдзецца выдаткаваць Крэдыты, якія Вам вернуць, калі Вы пераможаце.

Кошт: 1 крэдытаў

Паядынак

Хочаце паставіць на месца зазнаўшагася сябра? А можа быць Вам проста не хапае матчаў у календары? Паядынкі вырашаць гэтыя праблемы. Запрашайце любую каманду, гуляйце матч і выхваляйцеся вынікам - усё проста.

Кошт: 1 крэдытаў

Падзейнік

Жадаеце зрабіць надыходзячы матч запамінальным? Пры дапамозе Падзейніка Вы можаце дадаць унікальную падзею да Вашага матча. Можна раскрытыкаваць ці падзякаваць суперніку, звярнуцца да заўзятараў ці ўзгадаць клубную гісторыю. Абраная падзея будзе дададзеная да матчавай справаздачы. Звярніце ўвагу, што ўсё гэта не паўплывае на вынік гульні.

Кошт: 1 крэдытаў

Перайменаваць гульца

У Вас ёсьць магчымасьць даць Вашаму гульцу новае імя і прозвішча.

Гульцы, якія знаходзяцца на трансфэры, альбо гульцы, якія гуляюць сустрэчу за нацыянальную зборную, ня могуць быць пераназваныя. Гульцы галоўнай каманды могуць быць пераназваныя толькі аднойчы (на ўладальніка). Таксама імя павінна існаваць у базе дадзеных імён краіны-радзімы гульца.

Заўважце, што імя будзе вернутае назад, як толькі гулец будзе выстаўлены на продаж, але калі ў выніку трансфер не адбудзецца, то імя застанецца такім, якое абралі Вы.

Калі ласка заўважце, што некаторыя камбінацыі імёнаў будуць заблякаваныя, каб пазьбегнуць навалу імёнаў вядомых асобаў у гульні.

Кошт: 8 крэдытаў

Зьмяніць імя маладога гульца

Змена імя гульца юнацкай акадэміі мае менш абмежаванняў, імя павінна толькі існаваць у базе дадзеных імёнаў вашай краіны.

Кошт: 4 крэдытаў

Перагуляць матч

Ці выйграў наймацнейшы? Вам не пашанцавала? А можа быць, выстаўлены склад апынуўся не самым удалым? Зараз гэта можна высветліць!

Функцыя "Перагуляць матч" прасімулюе той жа самы матч яшчэ 20 разоў на падставе тых жа дадзеных, што і згуляны матч, каб паказаць Вам, наколькі верагодныя былі Вашы шанцы на поспех. З функыяй Пашырана Перагуляць матч, матч сімулюецца ў агульнай складанасці 100 разоў. Яна каштуе 5 Крэдытаў.

Вы ўбачыце дадатковы агляд матчаў і зможаце прааналізаваць іх зыход. Вядома ж, такая сімуляцыя ніяк не зменіць вынік згулянага матчу. Вынікі сімуляцыі будуць даступныя на працягу 2 сэзонаў.

Кошт: 3 крэдытаў

Трансферныя запыты

Не знайшлі цікавага для Вас гульца? Дадайце трансферны запыт, калі пошук па трансферы выдае не больш за 10 гульцоў, якія адказваюць Вашым патрабаванням. Тады на працягу наступных 2 тыдняў мы будзем паведамляць, як толькі такія з'явяцца.

Кошт: 3 крэдытаў

Дадатковая аўтастаўка

З дапамогай аўтастаўки Вы можаце выставіць максімальную цану, за якую Вы гатовыя купіць гульца, і Hattrick будзе аўтаматычна рабіць новую стаўку, калі хто-то яе пераб'е, да гэтага ўзроўню. Для кожнай каманды адначасова даступная адна аўтастаўка бясплатна, але з дапамогай Gears Вы можаце купіць яшчэ адну, калі хочаце рабіць стаўкі на двух гульцоў адначасова. Пасля заканчэння трансферу сканчаецца і гэтая опцыя.

Кошт: 2 крэдытаў

 
Server 071