Маладыя гульцы
Гульцы
Вашая юнацкая акадэмія можа ўтрымліваць максімум 18 гульцоў адначасова. Гульцы будуць далучацца да вашай каманды ва ўзросьце 15-16 гадоў. Большасьць іх здольнасьцей яшчэ будзе схаваная, вы ўбачыце толькі некалькі спецыфік здольнасьцей і характару, у адрозненьне ад характарыстык дарослых гульцоў. Каб дасьледваць гульцоў, вам трэба будзе паспрабаваць іх на розных пазыцыях на полі, каб даведацца, дзе ў іх атрымліваецца гуляць лепей за ўсё. Вам можа дапамагчы зоркавы рэйтынг, камэнтары скаўтаў і трэнэрскія справаздачы. Таксама вы ўбачыце дадатковыя падказкі падчас матчавай справаздачы.